Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!

Еўрапейскія гульні 2019, ЧМ хакей 2021

Дата: 26 сентября 2017 в 09:51, Обновлено 14 декабря 2017 в 12:41

Еўрапейскія гульні 2019 (англ.: 2019 European Games) — II Еўрапейскія гульні пройдуць у Беларусі ў 2019 годзе з 21 па 30 чэрвеня.

16 мая 2015 года Надзвычайная Генеральная асамблея Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў вырашыла правесці Еўрапейскія гульні 2019 года ў Нідэрландах. Але 10 чэрвеня 2015 года гэта краіна адмовілася ад правядзення спаборніцтваў.

21 кастрычніка 2016 года на пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Мінску прынята рашэнне даверыць правядзенне II Еўрапейскіх гульняў Беларусі. Сталіцай II Еўрапейскіх гульняў быў абраны горад Мінск.

Дэвіз Еўрапейскіх гульняў-2019: Bright You («Яркі ты»), у скарочаным выглядзе — BY.

На момант абрання сталіцы Еўрапейскіх гульняў 2019 пералік відаў спорту, уключаных у іх праграму, не быў дакладна акрэслены. Віды спорту, якія ўвайшлі ў праграму Еўрапейскіх гульняў, былі канчаткова вызначаны 20 мая 2017 года ў Скоп'е (Македонія) на семінары Еўрапейскага алімпійскага камітэту. Усяго праграма Еўрапейскіх гульняў 2019 уключыла спаборніцтвы па 16 відах спорту:

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.