Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны жаночы дзень

Дата: 8 марта 2019 в 15:00, Обновлено 14 марта 2019 в 15:35
303 просмотра

Міжнародны жаночы дзень — свята, якое адзначаюць у шэрагу краін як «жаночы дзень». Сэнс, закладзены ў гэтае вызначэнне, вар'іруецца ад дня барацьбы жанчын за грамадзянскія і сацыяльныя правы да дня шанавання жанчын.

Свята, якое адзначаецца ў шэрагу краін як «жаночы дзень» мае вельмі цікавую гісторыю.
Дзень шанавання жанчын існаваў яшчэ ў Старажытным Рыме. Тады гэтае свята адзначалі «матроны» – жанчыны, якія нарадзіліся вольнымі і былі ў шлюбе. Яны атрымлівалі ад сваіх мужоў падарункі і былі акружаныя ўвагай і клопатам. Рымлянкі апраналіся ў лепшае адзенне і прыходзілі ў храм багіні Весты. Нават рабыні ў гэты дзень вызваляліся ад сваіх абавязкаў.
Міжнародны жаночы дзень узнік як дзень барацьбы за правы жанчын. Пачалося ўсе восьмага сакавіка 1908 года ў Нью-Йорку. Работніцы тэкстыльнай прамысловасці і пашывальных фабрык у Нью-Йорку ў знак пратэсту супраць непрымальных умоў працы і нізкай заробнай платы. Яны патрабавалі скарачэння працоўнага дню, паляпшэння ўмоў працы, роўную з мужчынамі заробную плату. Жанчыны ў той час працавалі да 16 гадзін на суткі, а іх праца была вельмі нізкааплочваемая.
У 1909 годзе Сацыялістычная партыя Амерыкі абвясціла нацыянальны жаночы дзень, які адзначаўся аж да 1913 года ў апошнюю нядзелю лютага. У 1909 годзе гэта было 28 лютага. Пазней, у 1910 годзе, делегатки з ЗША прыбылі ў Капенгаген на Другую Міжнародную Канферэнцыю жанчын-сацыялістак, дзе сустрэліся з Кларай Цэткін.
Клара Цэткін ў 1910 годзе, на Другой Міжнароднай сацыялістычнай жаночай канферэнцыі, якая праходзіла ў Капенгагене 27 жніўня ў рамках Восьмага кангрэса Другога Інтэрнацыяналу, прапанавала заснаваць міжнародны жаночы дзень. Мелася на ўвазе, што ў гэты дзень жанчыны будуць ўладкоўваць мітынгі і шэсця, прыцягваючы ўвагу грамадства да сваіх праблем.
Міжнародны Жаночы Дзень быў папулярны ў свеце ў 1910-е і 1920-я гады. Упершыню «дзень 8 сакавіка» у Расіі святкаваўся ў 1913 годзе ў Санкт-Пецярбургу, як папулярнае мерапрыемства заходняга грамадства.
У 1921 годзе згодна з рашэннем 2-й Камуністычнай жаночай канферэнцыі было вырашана святкаваць Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка ў памяць аб удзеле жанчын у дэманстрацыі ў Петраградзе 8 Сакавіка 1917 года, як адной з падзей, якая папярэднічала Лютаўскай рэвалюцыі.
З 1966 года, у адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года, Міжнародны жаночы дзень стаў святам і непрацоўным днем. Паступова ў СССР свята цалкам страціла палітычную афарбоўку і прывязку да барацьбы жанчын супраць дыскрымінацыі, стаўшы «днем ўсіх жанчын» і набыўшы сучасныя рысы.
З таго часу і па гэты дзень гэтае цудоўнае свята адзначаюць менавіта восьмага сакавіка.

Адзначылі свята і ў нашай школе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.