“Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”
У мэтах падтрымкі развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Міністэрства інфармацыі ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі праводзіць рэспубліканскую акцыю “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” .
Сярод арганізатараў акцыі – рэспубліканскія дзяржаўныя выдавецтвы “Беларусь”, “Мастацкая літаратура”, “Народная асвета”, “Адукацыя і выхаванне”, “Пачатковая школа”, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Выдавецкі дом “Звязда”, грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, установа “Рэдакцыя часопіса “Вясёлка”, грамадскае аб’яднанне “Сябры Вясёлкі”.
Задачы, якія ставяць перад сабой арганізатары акцыі, – прывіццё цікавасці да кнігі, чытання, роднай мовы, асобы пісьменніка, фарміраванне адукаванага грамадства, адраджэнне традыцый сямейнага чытання, знаёмства дзяцей з класічнай і сучаснай беларускай літаратурай, прыцягненне ўвагі грамадства да лепшых сучасных літаратурных твораў, іх аўтараў.
У рамках акцыі запланавана правядзенне разнастайных мерапрыемстваў – прэзентацыі, сустрэчы з пісьменнікамі, аўтограф-сесіі, конкурсы, віктарыны і г.д. Удзельнікі акцыі – навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі розных узроставых катэгорый.